Хто я, калі дзеці далёка

Хто я, калі дзеці далёка

12 верасня, Варшава, на Мінскай вуліцы.

аднойчы мне здалося, што я люблю цябе.

ты такое вялікае дрэва, а я маленечкі кот: я прытулілася кавалачкам да тваіх карэнняў і зачыніла вочы.

дзень ставараў ноч, жыццё абяцала новае існаванне.

калі сонейка з'явілася раніцай, я зразумела што памылілася. Ты любіш мяне,  а я ўсё ж такі люблю сонейка.

не крыўдзіся. Рознакаляровае жыццё - лепш за мяне.

Северное море, Бельгия, Брюгге, море, человек на море

Паўднёвае мора. Бельгія. верасень, 2013

 13 верасня, цягнік з Варшавы.

я  ў Мінску Мазавецкім, у мяне няма айфона, і мне ня сорамна -

свае думкі  я тлумачу сабе.

не цешуся ў сеціве, гуляю пласмасывай лыжачкай па гарбаце і здіўляюся зялёнаму колеру ў сярэдзіне верасня.

мора было не спакойнае, але прыгожа шэрае.

яно нашаптала на вушка, што здарыцца чырвоны ліст каля маёй хаты.

адкуль жа мору ведаць, якога колеру мая Радзіма - яна зачынена.

для яе патрабуюць пашпарт і візу коштам дваццаць пяць.

***

шляхі. Твой і мой зыйдуцца на прыканцы жыцця, але мне гэта будзе ўжо не патрэбна, а табе -  не магчыма шкада.

ты ўвесь час маляваў кубікі з зачыненымі вачыма і толькі зараз заўважыў, што твае фарбы трымаю я.

малюй хутчэй і хутчэй, заўтра я пастаўлю фарбы на канапу, збіру свае рэчы і палячу на самалёце.

яго падараваў мне твой сябра. Як? ты гэта не заўважыў?..

IMG_4434

***

цягнікі -  гэта нашае ўсё.

калі табе дрэнна, сядай у цягнік.

ты зразумееш адразу: парасоны вельмі крыўдзяцца, калі мы іх пакідаем на чыгуначный станцыі.

смецце не павінна валяцца ў кішэнях, жывёлы спаць з дзецьмі, аднаразовы посуд - падавацца у кавярнях.

не спяшайся паверыць -  босыя ногі лепш адчуваюць кроплі.

таксама і шкло адчуваюць хутчэй, чым ногі суседа ў шузах ад армані.

 

дзеннікі з малескіна. Зарынкіны.