Каця з дзецьмі вандруе па свеце:  Альпы, горныя лыжы

Каця з дзецьмі вандруе па свеце: Альпы, горныя лыжы

Горныя лыжы? Канечне, Альпы!

Напэўна, у кожнага чалавека бываюць такія моманты, калі ён глядзіць перад сабой і разумее, што круцейшага ён у сваім жыцьці яшчэ не бачыў.

Я стаяла на вышыні 3029 над ўзроўнем мора, глядзела на засьнежаныя Альпы і разумела, што вось зараз у мяне якраз такі момант.

фота12

Я ўжо пісала пра нашу зімова-вясновую Аўстрыйскую вандроўку. Але яна была напоўнена не толькі кавай, цукеркамі “Моцарт” , пасхальнымі колерамі Кітцбюэля і спакоем Цэль-ам-Зее. Было яшчэ адно выдатнае мястэчка, якое завецца Капрун.

Месьціцца гэтае мястэчка недалёка ад усё таго ж Цэль-ам-Зее. Я б нават сказала, што гэта амаль адзіная гарналыжная прастора. “Лыжны” аўтобус курсіруе паміж гэтыма дзьвума населенымі пунктамі, перавозячы лыжнікаў і ўсіх ахвотных з аднаго схіла на другі.

Увогуле Цэль-ам-Зее – гэта невялікі ўтульны гарадок і курорт  з шырокім сьпектрам паслуг на розны бюджэт. Трасы ў Цэль-ам-Зее лічацца аднымі з самых прэстыжных ва Усходніх Альпах. А максімальны перапад вышынь дасягае 2272 м, што з'яўляецца вельмі добрым паказчыкам для лепшых горналыжных стадыёнаў у сьвеце. Тут лёгка знайсці горналыжныя трасы ўсіх узроўняў складанасці, ад навучальных і просценькіх сініх, да вельмі цікавых чырвоных і чорных.

Изображение 792

Але.. Але мы рушым далей. Хачу сказаць, што гэтая частка маршрута спланавана не мной, але я засталася вельмі задаволенай і ўсім раю гэтае месца.

Капрун

Изображение 585

Гарналыжны курорт Капрун выглядае як кранальны правінцыйны гарадок, які захоўвае чароўнасць вясковага каларыту. Гарадок разьмешчаны ў 15 хвілінах язды ад Цэль-ам-Зее і  у 10 хвілінах ад ад падножжа гары з прамаўляльнымі назвай "Кітцштайнхорн", вышыня якой - 3029 м, (у народзе - "капрунский ледавік"). Напэўна, менавіта тут многія знаходзяць тое, за чым едуць у Альпы, - прыгажосьць, цішыню, прастор і ... атмасьферу.

Изображение 674

Дарэчы, пра атмасьферу. Яна пачалася з віллы, дзе мы спыніліся. Я ня ведаю, ці можна рэклямаваць, але вы проста зірніце на фота і вы адразу зразумееце, што я мела на ўвазе пад словам “атмасьфера”.

фота1

Рэклямныя прашпекты пішуць, што зону катання ў Капруне можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі: Майскагель (800-1675м) - для лыжнікаў з сярэднім узроўнем катання і ледавік Кітцштайнхорн (900-3029 м), дзе маецца мноства трас для лыжнікаў з любой падрыхтоўкай.  Але правесці свой ​​ адпачынак у Капруне могуць не толькі фанаты горных лыж, але і аматары іншых зімовых відаў спорту. Катанне на ледніку і пешыя прагулкі, сярэднявечны капрунскі замак дапамогуць вам цудоўна правесьці час.

Для тых, хто баіцца гоных лыж, ці проста самы першы раз стаў на лыжі, ёсьць варыянт пакатацца на звычайных лыжах. Што мы і зрабілі ў першы дзень. Зося ўпершыню ўстала на лыжі.

фота2

Трэба сказаць, што надвор’е для канца лютага-пачатку сакавіка выдалося надзвычай цёплае, і сьнег шмат дзе ўнізе і на невысокіх склонах пачаў таяць.

Капрун прапануе пачынаючым лыжнікам і спарсменам без экіпіроўкі ўсё, што патрабуецца: крамы са спартовым адзеньнем, пункты пракату лыжнага снараджэньня. Кожны пункт праката мае свайго інструктара. Існуюць школы для маленькіх лыжнікаў. Пачынаецца знаёмства з горнымі лыжамі на сьпецыяльна абарудаваных пляцоўках, дзе інструктар пільнуе кожны твой рух. На наступны дзень ужо можна паспрабаваць свае сілы на маленькім склоне.

Для дзяцей, дарэчы, яшчэ  існуе маленькая пляцоўка, на якой можна паскакаць на батуце, з’ехаць з горак ці падняцца ўгору на машынцы  - гэтакае горнае “супер8”.

Пасьля таго, як час, адведзены на катаньне, скончыцца, можна пачаставацца кавай-піццай-яшчэ якімі прысмакамі ў маленькіх рэстарацыях і пайсьці гуляць па горадзе. Падчас такіх шпацыроў мы абсалютна выпадкова патрапілі на музэй рарытэтных аўто. Месьціцца ён у адным будынку з гатэлем-рэстарацыяй, але яго лёгка заўважыць – перад уваходам стаіць сапраўдны паравоз!

фота3

Машын шмат, яны месьцяцца нават “у два паверха”. Калі ў вас падрастае цікаўны да аўтамабіляў хлопчык, абавязкова наведвайцеся туды!

фота4

Самае рамантычнае месца ўгарадке, гэта, напэўкна, Капрунскі замак (Burg Kaprun). Ён быў пабудаваны яшчэ ў 12 стагоддзі і з’яўляецца выдатным узорам раманскаа стылю. Мы здымаліся да яго “з тылу” – такі прыгодніцкі момант. А падняўшыся мы пабачылі мосьцік і дарогу.

фота5

фота6

Калі вы палічылі, што у Капруне вы ўжо ўсё бачылі , то вам самы час на Кіцштайнхорн!

Легендарны Кіцштайнхорн – гэта больш, чым проста ледавік. Гэта ТОЙ САМЫ ледавік! Самы першы ледніковы гарналыжны рэгіён у Аўстрыі. Ён акружаны самымі высокімі горнымі пікамі Аўстрыі і адкрываецца тут са свайго самага магутнага боку.

Уздым на вяршыню праходзіць у 3 этапы. Спачатку фунікулер падымае вас на першы “паверх”. Тут можна набыць на пракат снараджэньне, дамовіцца з інструктарам.

фота7

Потым ўжо наступны фунікулёр падымае вас вышэй. І вы апыняецеся ў самым сэрцы гарналыжнай меккі. Менавіта тут я зразумела, што такое “гарналыжны КУРОРТ”.

фота9

Сонца, сьнег, людзі сядзяць у шэзлёнгах і пад прыемную музыку пьюць свае напоі, глядзяць на катаюцыхся, ці проста прымаюць сонечныя ванны!

фота 10

Менавіта адсюль пад’ёмнік падымае вас да схілаў, адкуль вы з ветрыкам будзеце ляцець на лыжах. Дарэчы, нават на беглы агляд я пабачыла некалькі схілаў з розным ўзроўнем складасьці.

фота8

Ну а далей, за ўражаньнямі вагочык падымае вас на трэці “паверх”. Самая высокая частка ледавіка – 3029 метраў над ўзроўнем мора. Гэта самая высокая аглядная пляцоўка ў Аўстрыі. Разынкай гэтага месца таксама можна назваць Gipfelwelt 3000 - 360-метровую шахту, якая  праходзіць праз Кіитцштайнхорн з мноствам інфа-станцый. У канцы тунэля вас чакае шыкоўная панарама на плятформах Nationalpark Галерэі і Top of Salzburg.

фота 13

Менавіта тут і быў той самы “ваў!”, ад якога захоплівала подых і у галаве мільгалі самыя што ні на ёсьць неверагодныя думкі пра прыгажосьць жыцьця.

Таксама тут працуе рэстарацыя з панарамным відам на Альпы. Цудоўна выпіць бакал чаго-небудзь (дый хоць яблычнага соку!) , гледзячы на гэтую прыгажосьць.

фота 14

Таксама цікавае месца - лядовы лагер - ICE CAMP. Там можна пабачыць  пакоі з лядовым камінам, лядовым барам і пакой з Audi quattro. І зрабіць аўтаматычнае сэлфі напамяць.

фота 15

Карацей, Кіцштайнхорн заўслугоўвае вашае ўвагі, нават калі вы ні разу не гарналылыжнік. А калі вы ўсё ж фанат лыж – то вам на 100% трэба сюды.

фота16

P.S. Як дабірацца  - кожны вырашае сам, сыходзячы са свайго бюджэту і мапы сваёй вандроўкі. Мы прыехалі цягніком з Зальцбурга. Зальцбург-Цэль-ам-Зее. Далей можна выбраць аўтобус (той самы, гарналыжны), ці скарыстацца паслугамі таксоўкі.

Кацярына Горкая, фота аўтара