Навагодняя Польшча

Навагодняя Польшча

Як раз набліжаюцца Каляды, і заўсёды ёсць тыя, хто з’язжае з Мінску. Можа, наш накірунак каго зацікавіць.

Мінск-Уроцлаў-Познань-Варшава-Мінск.

Час вандроўкі -  з 30.12.2012 па 4.01.2013. Мама Каця, Валянцін (9 год) і Соф’я(5 год).

Калі перад намі паўстала пытанне, куды выправіцца на Новы год у гэты раз, то пасля нядоўгіх сумневаў было вырашана спыніцца на Польшчы. Далейшае пытанне “куды?” вырашыў гугл. А дакладней – гугл-малюнкі. Я ўбачыла фотаздымкі Уроцлава і падумала, што гэты цуд я проста павінна пабачыць на свае ўласныя вочы.

Вандроўка нашая пачалася з цягніка "Мінск-Варшава". "Трохпавярховае" купэ стала для нас навінкай: даросламу з дзецьмі нармальна, а вось траім дарослым цяжкавата б прыйшлося, пэўна.

6.45 - мы на Варшаве Цэнтральнай. Холадна, ідзе мокры снег… Карацей, ня вельмі ўтульна. Спускаемся ў метро і даязджаем да  месца  "дыслякацыі" Polskibus. Акцыённых квіткоў за 1 злоты нам, канешне, не дасталося, але і "нармальныя" кошты давалі фору коштам квіткоў на цягнік.

Ну... 5,5 гадзін ў аўтобусе мы вытрымалі. І былі ўзнагароджаны....

Гном_к_-1

Уроцлаў - сталіца Ніжняй Сілезіі з'яўляецца адным з самых старажытных і прыгожых гарадоў Польшчы. Ён размешчаны на некалькіх выспах, звязаных паміж сабой больш чым 100 мастамі. Акрамя свайго унікальнага месцазнаходжання, Уроцлаў дзівіць сваім аб'ёмам гатычнай архітэктуры, архітэктуры ў стылі барока, а таксама архітэктуры Арт Нуво. Адчуваецца  культурны ўплыў Германіі, Чэхіі і Аўстрыі.

Польша, Вроцлав, старые улицы

Ён сапраўды казачны. Ходзіш па вуліцах старога горада і не перастаеш вярцець галавой, стараючыся ўсё разгледзіць, захаваць у сваёй памяці, у сваім сэрцы. Адна Уроцлаўская ратуша чаго вартая! Яна мае салідны ўзрост - ёй сем стагоддзяў. Усходні бок Ратушы адрозніваецца вытанчаным гатычным фасадам з астранамічным гадзіннікам, а паўднёвая - крытымі, зробленымі ў стылі рэнесансу, гаўбцамі.

Ратуша Уроцлава, Польша, Вроцлав достопримечательности

Рынкавая плошча радуе позірк рознакаляровымі мудрагелістымі домікамі.

Рынкавая плошча Уроцлава, Вроцлав, рынковая площадь, достопримечательности

Галоўная адметнасьць гэтага горада – гэта гномы! Маленькія бронзавыя фігуркі гномаў розных памераў сустракаюцца паўсюль на вуліцах горада. Яны коцяць шар, наровяць скокнуць да вас у рукі з ліхтарнага слупа і наогул усяляк  адцягваюць увагу ад выдатнай архітэктуры горада. Для дзяцей гэта стала галоўнай забаўлянкай –адшукаць як мага больш гномікаў.

гном, дети, ребенок, Вроцлав. Польша

Крочым далей. На Тумскі востраў.

Тумск_ востраў, Тумский остров Вроцлав

Гэта месца, дзе калісці нарадзіўся горад. Прыгожы масток з зялёнай аркай, качкі і лебедзі, парк, сузор'е архітэктурных гатычных помнікаў, якія пранізваюць неба шпілі касцёлаў - усё гэта ён. Сапраўдная машына часу…

Тумск_ востраў-1, Тумский остров Вроцлав

Сам новы год вырашана было сустракаць двойчы. Па нашым часе сустрэлі дома. А пасля апрануліся пацяплей і пайшлі ў Стары горад. Да елкі. Побач з ёй усталявалі вялізную сцэну (і экран), і кожны падарожнік мог пабачыць навагодняе шоу. Што бы там не гаварылі, што эўрапейцы святкуюць Нараджэньне Хрыстова і з прахалодцай адносяцца да Новага года, але народу было вельмі шмат. Прыходзілася лавіраваць паміж святкуючымі))

елка, Вроцлав, новый год

Замест курантаў быў салют! Вельмі прыгожы!

салют, Вроцлав

Ну, канешне, не краявідамі адзінымі мы жылі ва Уроцлаве) Наведалі і акрапарк, і дазволілі сабе выдатны шопінг у Дамініканскай галерэі... Аквапарк, шчыра кажучы, так сабе, з Віленскім ці Кракаўскім не параўнаць, але  калі вам падабаецца такі адпачынак ,то зазірнуць варта.

Тры дні праляцелі і трэба было выдвігацца далей.

Да Познані мы дабіраліся цягніком. Набылі “сямейны квіток”, які дае 33% зьніжку кожнаму падарожніку. Па кошце – нешта каля 75 злотых.

Гэта было нашае першае знаёмства з польскімі цягнікамі. Я, чакаўшая ўбачыць нешта кшталту нашых Рэгіянальных ліній са швейцарскімі электрычкамі, была, мякка кажучы, крыху расчараваная. У нас быў 2 клас, без рэзервацыі месцаў. "Купэшку", дзе мы маглі б сесці ўтрох, знайшлі не адразу..."Купэшка" у 2 класе выглядае так: 2 радка крэслаў адзін насупраць аднаго. У кожным радку  - 4 месцы, 2 маленечкіх століка. Полкі для багажу зверху. Закрываецца ўся гэтая прыгажосьць празрыстай дзверкай.

Ну ды й ладна. 3 гадзіны ў дарозе - і мы ў Познані.

Познань

Гістарычны цэнтр Познані - гэта Стары горад з яго Рынкавай плошчай, будынкам ратушы, увянчанай гордым арлом, пад якім размясцілася вежа з гадзіннікам, і фантанам Празерпіны насупраць. Там жа знаходзяцца царква францысканцаў і царква святога Станіслава і Панны Марыі.

Рознакаляровыя дом_к_ Познан_

Шырока вядомы рознакаляровыя домікі на Рынкавай плошчы са скляпяністай галерэяй. Шмат стагоддзяў таму тут прадавалі соль, рыбу, розныя гаспадарчыя дробязі, а ў XV ст.пачалі будаваць такія дамы: унізе гандлявалі, а наверсе жылі.  І цяпер тут па-ранейшаму ідзе гандаль (мы набылі там сувеніры).

ратуша Познань

Пакуль мы дабраліся да Рынкавай плошчы з яе прыгажуняй ратушай, ужо зусім сцямнела. Таму прагуляліся па Рынкавай плошчы і бліжэйшых вузенькіх вулачках, павячэралі ў надзвычай атмасвернай кавярні)) І вырашылі вярнуцца сюды з раніцы, каб лепей усё разгледзіць.

Познань-1

Але… раніца сустрэла нас дажджом і таму вандроўка была караценькай.

Ізноў вакзал... Цягнік (такі ж самы TLK 2 клас). І Варшава. Вандроўкі па Варшаве не атрымалася - ішоў дождж. Таму тыя 4 гадзіны, што засталіся да нашага цягніка мы правялі ў гандлёвым цэнтры Варшавы. Думала, не будзем ведаць, чым заняцца такі доўгі час, але не... :) Нават ня ўсё ахапілі, што хацелася б.

Па коштах.

Квіткі на Варшаўскі цягнік бралі з разбіўкай па Брэсту: Да Брэста кошты ўжо змяніліся, тады гэта было каля 80 тыс на нас усіх. Брэст-Варшава -33 эўра на чалавека, дзецям да 12 год  - 50% зьніжка. Кошты на квіткі Polskibus залежаць ад таго, наколькі шмат квіткоў куплена перад вамі. Першы квіток каштуе 1 злоты. Некалькі другіх -5 злотых, далей – даражэй і даражэй. Першых квіткоў нам не засталося. Зніжак дзецям няма.  Квіткі на цягнік (сямейны квіток на нас траіх ):Уроцлаў –Познань ~75 злотых, Познань-Варшава ~65 злотых.

Ва Уроцлаве мы па кавярнях не хадзілі. У нас былі апартаменты і мы харчаваліся дома. У Познані павячэраць у кавярні абыйшлося нам каля 80 злотых.

Жыллё шукалі і браніравалі праз booking.com. Ва Ўроцлаве нам яно абыйшлося у 200 эўра за 3 ночы, у Познані –у 45 эўра за нач.

Вось такая навагодняя казка. Вельмі раю!

тэкст і фота Кацярына Горкая