Прыгоды беларусаў у Італіі

Прыгоды беларусаў у Італіі

Прывітанне! Мне вельмі захацелася вам расказаць пра нашыя вандоўкі, таму што… Таму што я нярэдка чую: “Божа, як, адна з дзецьмі і за мяжу?? Не, у мяне не атрымаецца.”

Усё атрымаецца!

Я хачу расказаць пра нашае падарожжа ў чэрвені-ліпені ў Італію.

Италия

Склад вандроўшчыкаў: я (мама Каця), сын Валянцін(10 год), дачка Соф’я(5 год).

Ітак… Пачалося ўсё з аднаго форума. Там прамільгнула інфармацыя, што Rynair адкрывае прамыя рэйсы ў Трапані. І шмат узрушана-задаволеных водгукаў пад гэтым. Мне стала цікава. Так у маім маршрутным лісце з'явілася Сіцылія. З нашым амаль нявяданнем замежных моваў і транспартнай інфраструктуры Сіцыліі вырашана было ехаць на адпачынак у сам Трапані. Букінг мільгацеў заманлівымі прапановамі, выбраць апартаменты, якія поўнасцю б адпавядалі маім пажаданням, не склала ніякіх цяжкасцяў.  Засталося толькі дачакацца  ніжэйшых коштаў на квіткі лоўкост-авіякампаніі і купіць іх. Думаю, што шмат хто ў тэме, і ведае, што найбольш прывабныя кошты на квіткі бюджэтных авіякампаній недзе за 2 месяцы да вылета. Маёй вытрымкі на такі подзьвіг не хапіла, таму квіткі мы набылі недзе ў сакавіку.  Кошты я прывяду напрыканцы.

Паездка праходзіла з 23.06. па 9.07. 2013. Вырашана было ляцець з Кракава. Таму што: 1)Кракаў я вельмі люблю і хацелася б пагуляць дзянёк па ім да адлёту. 2) Больш зручная для нас дата вылета.

Забягаючы наперад скажу, што вандроўкі па Кракаву не атрымалася: па незалежачых ад нас абставінах мы затрымаліся на гэты дзень у Варшаве.

Мінск-Трапані

Дабірацца да Варшавы можна па-рознаму. Бадай што самы папулярны спосаб – гэта купіць квіткі на прамы цягнік з “разбіўкай” па Брэсту. То бок 2 квітка: Мінск-Брэст і Брэст-Варшава.  Той, хто хоча сэканоміць,  можа скарыстацца  электрычкай Брэст-Тэрэспаль і далей працягнуць вандроўку на цягніке польскай чыгункі. Таксама як варыянт –аўтобус ці самалёт)) Карацей, выбар на любы густ.

З Варшавы ў Кракаў мы дабіраліся цягніком. Танныя білеты на Polskibus, купленыя загадзя, нажаль, прапалі ўсё з-за той жа затрымкі ў Варшаве. Сем’і з дзецьмі, вандруючыя  па Польшчы цягнікамі,  набываюць “сямейны квіток”. Ён дае 33% зьніжку кожнаму пасажыру.

Тры гадзіны – і мы ў Кракаве. Адразу ж сядаем на электрычку да аэрапорта. Пасля, на канцавым прыпынку гэтай электрычкі, нас забірае шатл-бас і праз 5 хвілін мы ў аэрапарту Кракава.

Сам аэрапорт невялікі і інтуітыўна зразумелы. Ёсьць, дзе перакусіць, набыць напоі і бутэрброды  ў самалёт (актуальна для лоўкостаў!) і нават міні-зона для дзяцей.

Трапані

Италия

… Вячэрні Трапані сустрэў нас заходзячым сонцам і адчуваньнем спакою. Як сапраўдныя турысты-авантурысты мы не сталі браць таксоўку да горада, а паехалі на  рэйсавым аўтобусе. Ехаць недзе паўгадзіны.

Трапані - цэнтр аднайменнай правінцыі, якая ўключае таксама групу Эгадскіх астравоў, на паўночным захадзе выспы Сіцылія. Горад атрымаў сваю назву ад слова «дрепанон» (серп) - так старажытныя грэкі называлі серпападобны мыс, на якім размясьціўся горад ля падножжа гары Эрычэ. Сталіца Трапані - калейдаскоп, у якім перамяшаныя традыцыі арабаў, нарманаў, грэкаў, рымлян і іспанцаў, якія ў розны час кіравалі горадам.

Трапан_2

З поўначы і поўдня Трапани акружаны морам. У сярэднявечнай частцы горада відавочна адчуваецца паўночнаафрыканскі ўплыў. Гістарычны цэнтр Трапані і галоўная пешаходная вуліца горада - Корсо Віторыо Эмануэле.

Трапани

Але нас, канечне, хваляваў не толькі гістарычны цэнтр зь яго храмамі, вузенькімі вулачкамі, шматлікімі рэстарацыямі і сувенірнымі лавачкамі і порт , зь яго неверагоднымі яхтамі, але і пляж.

Пляжаў у горадзе некалькі. Ёсць поўнасьцю абарудаваныя парасонамі ад сонца, лежакамі, дзіцячымі горкамі, ёсць маленькія бухтачкі, схаваныя ад адкрытага мора вялікімі камянямі, а ёсць абсалютна “вольныя”, з вялікай пяшчанай паласой і прыемнымі  хвалямі.

 Галоўнай славутасцю гэтага рэгіёна я назаву горад пад аблокамі - Эрычэ.

 Эрычэ

3

Дабірацца да яго можна на машыне/аўтобусе па серпантыне, а можна  - і куды прыемней, як па мне – на фунікулёрчыку.

Эрычэ - гэта невялікі гарадок на вяршыні гары на заходнім узбярэжжы Сіцыліі. Паводле легенд, Эрычэ быў заснаваны ўцекачамі на Сіцылію жыхарамі Троі. Аматарам сярэднявечча Эрычэ здасца раем, дух эпохі Адраджэння захаваўся ў горадзе да гэтага часу. Архітэктура гэтага гарадка - гэта своеасаблівая сумесь з нарманскіх, гатычных і раманскіх помнікаў. Вялікую колькасьць турыстаў прыцягвае замак Пеполі, які быў збудаваны ў часы валадарства сарацынаў на Сіцыліі. На тэрыторыі замка размешчана аглядная пляцоўка Кастэла дэль Баліо, з якой адкрываюцца маляўнічыя віды на мора, Трапані дый яшчэ вялікую частку Сіцыліі.

Италия, море, горы, панорама

Карацей, гэта нешта неверагоднае! Дух захоплівае адразу))) А яшчэ там проста нейкая незвычыйная атмасфера. Пах смолаў кіпарысаў, хвояў, сосен... Цішыня... і віды, ад якіх захоплівае дух... Здаецца, што час там проста спыніўся…

Вось так мы правялі тыдзень. Каталіся на роварах, купаліся ў моры, нежыліся на пясочку, уздымаліся пад аблокі на фунікулёры, сустракалі захад сонца на сярэднявчных вузенькіх вулачках, дзівіліся на лайнеры і яхты, частаваліся сіцылійскімі прысмакамі і спелымі фруктамі… Карацей, адпачылі як трэба!

IMG_7973

Але гэтым жа мы не абмежаваліся)))

Вясной, гартаючы  старонкі аднаго з сайтаў па браніраваньню апартаментаў і кватэр, я натыкнулася на фатаздымак з возера Кома, які настолькі запаў мне ў душу, што вырашана было сумясьціць Італію астраўную южную(Сіцылію) і матэрыковую паўночную (Ламбардыя).

бергама-беладжыё-сарніка

Усё той жа Rynair даставіў нас з Трапані ў аэрапорт Бергама (Мілан-Бергама).

З вакзала  Бергама цягніком мы дабраліся да Варэны. Вакзал - маленькі. Усе інтуітыўна зразумела. Набыўшы квіток (Бергама - Лекка - Варэна) ідзем на пасадку.

Цягнікі - як зусім старэнькія і вельми знешне нагадваючыя нашыя дызеля, так і  больш сучасныя мадэлі. Ёсць нават двухэтажныя.

Я крыху хвалявалася наконт перасадкі - як знайсці патрэбны цягнік. Але ўсё проста: на табло пад назвай горада, да якога едзе цягнік, бягучай стракой ідзе пералічэньне прыпынкаў і часу, калі цягнік на іх прыбывае. Арыентуючыся на гэта, мы лёгка знайшлі наш цягнік.

Беладжыё

З Варэны  адпраўляемся паромам да Беладжыё. Плыць на пароме вельмі цікава. Глядзіш на гэтыя маленькія – амаль лялечныя – гарадочкі, якія прытуліліся з абедзьвух бакоў возера і атрымліваеш нейкую неверагодную эстэтычную асалоду!

IMG_8156

Беладжыё - эта гарадок ў правінцыі Кома, які разьмешчаны ў месцы скрыжавання трох галін Y-вобразнага возера Кома. Ён стаіць на самым ускрайку паўвострава, а вакол яго узвышаюцца велічныя Альпы. Цудоўны, маленькі гарадок, увесь які складаецца з антычных, але выдатна захаваных будынкаў, амаль цалкам акружаны празрыстай вадой возера і абаронены гарой, густа пакрытай ярка-зялёнай расліннасцю. Віды з ягоных вуліц можна смела разьмяшчаць на паштоўках)))

мелз_

Бадай, самай папулярнай славутасцю Беладжыё з'яўляецца віла Мелзі. Перад вілай разбіты ангельскі сад, які гарманічна ўпісаны ў навакольны пейзаж. У ім можна ўбачыць сапраўдную венецыянскую гандолу, дзве бясцэнныя старажытнаегіпецкія статуі, рэдкія экзатычныя расліны, векавыя дрэвы, загарадзі з камелій, гаі азалій і гіганцкіх хвой. Там прыемна гуляць, узбіраючыся па вядучых угару сцежках, любавацца адкрываючыміся пейзажамі, ці проста сядзець у бамбукавай алтанцы і адпачываць ад ўсіх і ўся).

IMG_8169Галоўная забава адпачываючых на возеры Кома – гэта вандроўка на кацеры па вілах. Вілы Беладжыё і яго ваколіц сапраўды з'яўляюцца незвычайным прыкладам архітэктуры і ландшафтнага дызайну таго перыяду і пэўным сведчаннем стылю жыцця і культуры эліты. IMG_8403

Самая вядомая - villa Balbianellо. Яна проста дзівіць сваёй рамантычнай атмасферай, гармоніяй разлітай ў паветры. Нездарма яна паслужыла фонам для многіх фільмаў, самыя вядомыя з якіх: другі эпізод сагі «Зорныя войны», адзін з апошніх фільмаў серыі пра Джэймса Бонда "Казіно Раяль».

IMG_8337

Віла знаходзіцца ў мястэчку Ленно ў сярэдняй частцы возера Кома. З трох бакоў віла і яе парк акружаны вадой. Парк проста неверагодны і прыгожы.

Сам гарадок Ленно таксама някепскі. Маленькі-маленькі, але вельмі ўтульны.

Сарніка

Пасля 3-дзённага адпачынку ў Беладжыё наш шлях ляжаў ізноўку ў Бергама, а ўжо адтуль – у невялікі гарадок Сарніка (Sarnico) на возеры Ізеа. Дабіраліся мы да яго аўтобусам, які адыходзіць з аўтавакзала Бергама. Да Сарніка аўтобус ідзе прыкладна гадзіну (крыху меней). На табло адлюстроўваецца наступны прыпынак. Мне яшчэ вельмі дапамагала раздрукоўка маршрута з усімі прыпынкамі і часам іх праходжання. Бо аўтобус спыняецца толькі там, дзе пасажыры просяць (націскаючы на кнопку). Ну ці галасуюць на прыпынку))

IMG_8688

Вось калі вам патрэбны няспешны, спакойны адпачынак – вам сюды! У адрозненьні ад турыстычна-арыстакратычнага Беладжыё, Сарніка зусім не пафасны маленькі ўтульны гарадок. На другім беразе возера  - роўненька насупраць яго - прытуліўся гарадок Паратіка (Paratico). Незвычайна узнесла сябе адчуваеш, калі на ратушах абедзьвух мястэчак адначасова пачынаюць біць званы!

IMG_8743

Па возеру спакойна плаваюць амаль што ручныя лебедзі, тут жа, у гістарычным цэнтры, размешчана выдатная дзіцячая пляцоўка, шмат кавяран і рэстарацый, з якіх па вечарах чуецца музыка… Хочацца вярнуцца туды ізноў!

Ну і напрыканцы: з Сарніка – у Бергама, адтуль – на самалёт  -  і ў Варшаву. А адтуль вядомым ўжо шляхам  - дадому ў Мінск.

Па коштах

Дарога.

Мы ехалі самым танным варыянтам з перасадкамі. Таму квіткі на нашу кампанію (на ўсіх) каштавалі 100 тыс да Брэста, 120 тыс Брэст-Тэрэспаль, 100 злотых - Тэрэспаль - Варшава. Калі б ехалі поездам з разбіўкай па Брэсту, то было б так: 100 да Брэста (на ўсіх), 33 еўра за 1 квіток з Брэста да Варшавы. Дзецям да 12 год - 50% зніжка.

Авіябілеты Кракаў-Трапані, Трапані-Мілан(Бергама), Мілан (Бергама)-Варшава абышліся нам у  суму (60+30+35) Х3 эўра. Арэнда жыльля ў Трапані, Беладжыё, Сарніка – 90, 85, 70 эўра/ноч. Усе варыянты былі знойдзнены на booking.com.  Квіток на цягнікі  Бергама-Лекка-Варэна – 10 эўра(на ўсіх). Квіток на паром – такі ж самы па кошце. Квіток на аўтобус да Сарніка -3,30 эўра на чалавека. Кошт квітка Варшава-Кракаў я дакладна не памятаю. Нешта каля 100-120 злотых.

 Ежа.

На Сіцыліі ежа ня тое, каб танная, а вельмі (!) танная. Я пра супермаркеты. У нас былі апарты і таму мы мелі магчымасьць гатаваць дома. На 35 еўра за 1 паход у гіпермаркет я запоўніла лядоўню на тыдзень, пасля купляючы толькі ўсялякія прысмакі, напоі, малако ды фрукты. У Беладжыё гіпермаркетаў няма. Там толькі маленькія харчовыя лавачкі. Там 30 еўра ўшло за 1 дзень (без рэстарацый). Павячэраць піццай з дэсертам ці заказаць рыбнае меню (3 блюда з рыбы для цябе аднаго) у рэстарацыі - каля 20-25 еўра. У Сарніка  ізноў быў гіпермаркет.  Кошты прыемныя  і для небагатага беларуса (танней, чым у нас).

Кацярына Горкая, фота аўтара