Вярнуцца ў Сіцылію, закахацца ў Таскану

Вярнуцца ў Сіцылію, закахацца ў Таскану

Так сталася, што дагэтуль мы ні разу не вярталіся ў адно і тое ж месца для “марскога” адпачынку. А тут… У мінулым годзе, стоячы на самай вяршыні сярэднявечнага Эрычэ, я адказала маім мітусьлівым дзецям, якім не цярпелася крочыць далей: “Пачакайце! Я, можа, болей ніколі гэтага ня ўбачу!” Сказала і сама спужалася. Як гэта ня ўбачу? Сюды абавязкова патрэбна патрапіць ізноў! 

Sicilia, Italy, travelling with kids, Erychi

І ўжо ў студзені я купляю квіткі на рэйс Варшава-Трапані. Кошт быў рэкордна нізкі - 50 еўра. Але ўсё ж вырашана было пабачыць і нешта новенькае на Сіцыліі, таму апроч ужо знаёмых нам апартаментаў у Трапані я заброніла апарты ў Кастэламаре дель Гольфа. Хацелася пяшчанага пляжа, чыстага мора, ну і каб кошт на жыльлё не надта біў па кішэні.

097d1-clip-35kb

Ітак, вядомым ўжо цягніком Мінск-Варшава (у папярэдняй гісторыі пра Трапані ёсць дакладная інструкцыя, як трапіць з Менску у Варшаву - прым. рэд.) мы прыязджаем у польскую сталіцу, адтуль электрычкай дабіраемся да аэрапорта Модлін. Кошт квітка -15 злотых. Са станцыі Модлін бясплатны аўтобус давозіць да тэрмінала аэрапорта.

Вярнуцца ў Сіцылію

Трапані сустракае мяне неперадаваем адчуваньнем. Ён нібыта гаворыць: “Я рады, што вы вярнуліся”. А уж як была радая я! Я хадзіла па знаёмых вулачках і  ўсьміхалася ім як старым сябрам. А калі зранку гаспадыня кавярні, у якой мы сьнедалі, сказала нам, што яна нас памятае, я ўвогуле была гатовая расплакацца ад замілаваньня))

Sicilia, Italy, kids travelling, traveiing with kids, beautiful girl

Пасьля двух дзён у Трапані мы выпраўляемся ў Кастэламаре дель Гольфа. Квіток на аўтобус каштуе 4,80 еўра. Дарога пралягае па даволі гарыстай мясцовацьці – і прыгожа і страшнавата адначасова. Ехаць ледзь болей, чым гадзіну.

Sicilia, Italy

Кастеламаре дэль Гольфа – даволі папулярны сярод турыстаў гарадок у правінцыі Трапані. Ён разьмешчаны на беразе ўтульнага заліва, ля падножжа горнай вяршыні Monte Inici. Візітнай карткай Кастеламаре лічыцца яго сярэднявечны замак, які ўзвышаецца на невялікім паўвостраве. Менавіта ён паслужыў прычынай назвы горада. Кастелламаре расшыфроўваецца як «Замак у бухты». Шчыра кажучы, замак мяне не ўразіў. Думала пабачыць нешта больш вытанчанае)))

Sicilia Italy

Яшчэ адна адметнасьць Кастелaмаре дэль Гольфа – гэта яго прыбярэжныя ландшафты са скаламі, маленечкімі бухтамі, у якія можна трапіць толькі з мора і пячорамі Cala Bianca і Cala Rossa. Усім жадаючым на прыстані прапаноўваюць арэндаваць лодку, яхту ці яшчэ які плавучы сродак. Мы, нажаль, такой магчымасьцю не скарысталіся.

Мне Кастэламаре паказаўся самым “італьянскім” гарадком з усіх мной наведаных. Гаварлівыя жыхары, якія гатовыя абняць весь сусьвет, вузкія-вузкія вуліцы, мапеды, маленькія лавачкі са смачнейшым прашутта (ну не магу я сказаць “ветчына” :) ) і сырамі. Лавачкі з фруктамі і гароднінай, у якія прыходзяць не толькі каб набыць сьвежых таматаў да стала, але і пагутарыць за жыцьцё. Кожнай раніцай на прыбрэжнай плошчы прадаюць сьвежую рыбу.

Для мяне Кастэламаре – гэта яхты і рэстарацыі. І тым і тым падыходзяць эпітэты “маленькія і вялікія”, “утульныя і пампезныя”, “на любы густ і кашалёк”.

IMG_8369

Ну і самае галоўнае, дзеля чаго мы ехалі сюды, - пляж. Ён нас не расчараваў. Праўда, знаходзіцца ён за горадам. Пры жаданьні можна дайсьці пешшу, але мы карысталіся сьпецыяльм аўтобусам. Кошт квітка ў абодва бакі – 3 еўра.

Пляж Плайя – гэта шырокая доўгая прыбрэжная паласа беласьнежнага мелкага пяска. Заход у мора палогі і таксама пяшчаны, што для дзяцей вельмі файна. Вада чысьцюткая і цёплая.

Калі праз некалькі дзён нам надакучыла ляжаць на пляжы, мы выправіліся ў запаведнік Зінгара (Zingaro). Квіток на аўтобус каштуе 5,10 еўра, ехаць прыблізна гадзіну і 15 хвілін.

IMG_8592

Riserva Naturale dello Zingaro – гэта галоўная славутасьць заліва і самая першая запаведная зона як на Сіцыліі, так і ва ўсёй Італіі. Там празрыста-блакітнае мора спалучаецца з зелянінай субтрапічных расьлін і бурштынава-шэрай палітрай прыбярэжных скал. На тэрыторыі запаведніка ёсць некалькі пешаходных турыстычных маршрутаў, адзначаных на падрабязных картах, якія бясплатна прапануюцца на ўваходзе.

Мы, канечне, далёка не пайшлі. Бо сьпёка і дарога ідзе ўгору. Таму як толькі заўважылі ўнізе маленькі пляжык, тут жа скіраваліся ўніз.

IMG_8496

Які гэта быў пляжык! Ооо!!! Вада блакітнага-блакітнага колеру, неверагодна чысьцюткая. Сам пляж схаваны сярод неверагодна прыгожых гротаў. Ля самага берага мітусяцца стайкі рыб. Вялікія камяні так і просяць “Прысядзь”. І я саджуся. І час перастае рухацца…

… Пасьля ізноўку быў пляж Плайя, шпацыр па вузенькіх вечаровых вулачках Кастэламаре… На вячэру я гатавала нейкія неверагодныя (для мяне) блюда з морапрадуктамі, якія ніколі ў жыцьці не рабіла дома… Кожную раніцу нас віталі ў лавачках, а дзяцей яшчэ і частавалі там цукеркамі…

Закахацца ў Таскану

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Montalcino

Але час бяжыць, і праз некалькі дзён мы ўжо сыходзім з самалёта ў Пізе. І тут пачынаецца зусім іншая гісторыя. Нават не гісторыя, а казка. Пад назвай “Таскана”.

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Piza, running girl, kids travelling

У Таскану я закахалася па фота. Усё марыла, як я пабачу на ўласныя вочы гэтыя рознакаляровыя халмы, кіпарысы, маленькія домікі…

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Montalcino

З аэрапорта Пізы мы без праблем дабраліся да Сіены. Спачатку да чыгуначнага вакзала Пізы нас давез шатл-бас, пасьля на электрычках (з адной перасадкай) мы дабраліся да Сіены. Квіток на ўсе гэтыя віды транспарту можна адразу купіць у аэрапорце Пізы. Кошт на 1 дарослага і дваіх дзяцей -24 еўра.

64c3e-clip-39kb

Каб не запутацца з электрычкамі, лепш за ўсё загадзя раздрукаваць іх расклад з сайта www.trenitalia.com і арыентавацца на нумары цягнікоў. Вось як гэта выглядае.

разклад

Ітак, Сіена

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy,  Siena

Цэнтр правінцыі Таскана - адно зь нямногіх месцаў, якое захавала дух і атмасферу сярэднявечча. Кажуць, што ўсю прыгажосць Сіены можна па-сапраўднаму зразумець толькі праз некалькі дзён пасля таго, як вы ў ёй пабывалі. Пакуль знаходзішся тут і сьпяшаешся агледзець як мага больш, не заўсёды разумееш усяго хараства гэтага горада. Ўспаміны усплываюць крыху пазьней: спачатку Пьяцца дэль Кампа з ратушай і вежай, потым Дуома і ўсё астатняе... Гэты горад  дазваляе лёгка перанесціся ў Сярэднія стагоддзі - настолькі ўсё тут здаецца некранутым з тых часоў.

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Siena, pasta

Каб адчуць гэты горад, па ім трэба гуляць зранку. Усе яшчэ сьпяць - нiхто не сьпяшаецца на працу, не шпацыруе па вулiцах у пошуках няведама чаго... Нават прыбiральшчкi выйдуць крыху пазьней. Пустыя вуліцы. Сонца. I горад у гэты час належыць толькі табе. I раскрываецца як на далонi.

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Siena

Цi наадварот застауляе блукаць - не адпускае ад сябе... Пасьля п’еш каву ў толькі што адчыненай пустой кавярні… І разумееш:  жыцьцё –такая класная штука…

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Montalcino, poppies, flowers

Праз два дні  рушым далей. У Мантальчына(Montalcino).

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Montalcino

Наша хата ў Montalcino

Да яго можна дабрацца аўтобусам з Сіены. Квіток каштуе 4,90 еўра, расклад можна зірнуць тут: www.tiemmespa.it/index.php/Viaggia-con-noi/Orari-e-linee/Siena/Extraurbano

114 аўтобус.

У асяроддзі вінаробаў і знатакоў віна Мантальчына вядомы перш за ўсё як радзіма знакамітага «Brunello» - надзвычайна духмянага віна 5-гадовай вытрымкі, вядомага аж з 15 стагоддзя.

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Montalcino

Мантальчына – гэта тая самая Таскана, знаёмая нам па фатаздымках з інтэрнэту. Маляўнічыя краявіды, нібы створаныя па ўсіх правілах каларыстыкі: чырвоную глебу Тасканы расквечваюць ярка-зялёныя палосы вінаграднікаў і серабрыста-зялёныя палі аліўкавых дрэў.

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Tascana, Italy, Montalcino

У самім гарадку галоўнай знакамітасьцю (апроч віна, канечне) з’яўляецца вялікая сярэднявечная крэпасць, зь вежаў якой адкрываецца яшчэ больш натхняльны від на наваколле.

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Montalcino, italian vine

Што тычыцца віна –то яно тут паўсюль. Тут сапраўдны культ Brunello. Захаваць цьвярозы розум амаль немагчыма – энатэкі паўсюль. Перад пакупкай можна пакаштаваць віна. Ва ўсіх рэстарацыях і траторыях шыкоўная вінная карта…

Мне пашчасьціла пабываць на сапраўнай вінадзельнай гаспадарцы. Паглядзець, у якіх умовах ствараецца гэта самае знакамітае віно, пастрабаваць розныя яго віды. Гэта таксама частка культуры  Тасканы, безь яе знаёмства з рэгіёнам будзе няпоўным.

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Sicilia, Italy, Montalcino, beautiful streets

А яшчэ Мантальчына - гэта сярэднявечныя вулачкі, ці калі быць больш дакладным - сярэднявечныя горкі-халмы-пагоркі. Уверх-уніз-уверх…

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Toscana, Italy, Montalcino

Карацей, можна зусім не хвалявацца, што з'едзеная ў вялікай колькасьці паста хоць як-небудзь будзе бачная на таліі ці яшчэ дзе)))

вярнуцца у сіцылію, закахацца ў Таскану, Sicilia, Italy, Montalcino

Самае моцнае маё ўражаньне за гэтую вандроўку было, калі мы ўвечары сядзелі на даху доміка і глядзелі на халмы Тасканы, расквечаныя пасьля дажджу ў самыя неверагодныя колеры. Гэта было неперадаваемае відовішча!!

Montalcino, Toscana, Italy, Кацярыны Горкая

Вось такая у нас атрымалася вандроўка. Вярнуцца ў Сіцылію, закахацца ў Таскану і пакінуць частку сваёй душы тут, у Італіі… Да наступнага прыезду)))

 Кацярына Горкая, фота аўтаркі і каманды:)